Растим маленьких патриотов
«Музыка – как средство патриотического воспитания детей дошкольного возраста»
Одна из важнейших задач музыкального образования – это воспитание души ребенка средствами музыки, воздействие на процесс становления его нравственных качеств.
Патриотизм в современных условиях – это, с одной стороны, преданность своему отечеству, а с другой – сохранение культурной самобытности народа. Воспитание чувства патриотизма у дошкольников – процесс сложный и длительный.
Ввести маленьких детей в прекрасный мир музыки, воспитывая на ее основе добрые чувства, прививая нравственные качества – какая это благодарная и вместе с тем важная задача! Главное в нравственно-патриотическом воспитании – посеять и взрастить в детской душе семена любви к родной природе, к родному дому и семье, к истории и культуре страны, созданной трудами родных и близких людей, тех, кого зовут соотечественниками.
Большие потенциальные возможности нравственно-патриотического воздействия заключаются в белорусской народной музыке. Народные музыкальные произведения ненавязчиво, часто в игровой форме знакомят детей с обычаями и бытом народа, трудом, бережным отношением к природе, жизнелюбием, чувством юмора.
Так, для воспитанников 1 младшей группы можно использовать следующие музыкальные произведения:
- «Ах ты, коценька-каток», «Калыханка» (б.н.п. в обр. М. Красева)
- «Цяў- цяў» (муз. С. Альхимович)
- «Пеўнік» (муз. Е. Ремизовской)
- «Юрачка», «Мікіта», «Зайка», «Верабейчык», «Таўкачыкі» (б.н.п.) и др.
Для воспитанников 2 младшей группы:
- «Калыханка» (муз. С. Альхімовіч)
- «Саўка ды Грышка», «Перапёлачка» (б.н.п.)
- «Божая кароўка» (б.н.м. в обр. А. Ращинского) и др.
Для воспитанников средней группы:
- «Зімовая калыханка» (муз. В. Сярых)
- «Рэчанька», «Полька- Янка» (б.н.м.)
- «Адмарозіў лапкі» (муз. С. Альхімовіч) и др.
Для воспитанников старшей группы:
- «Крыжачок», «Лявоніха», «Мікіта» (б.н.п.)
- «Лядзецкая полька», «Старажытны палескі вальс» (обр. В. Куприяненко)
- «Козанька», (б.н.п.)
- «Жабка» (муз. В. Юркевич) и др.
Также музыка помогает знакомить детей с образом Родины. Для ребенка дошкольника Родина – это мама, близкие родные люди, окружающие его. (Песни о маме, бабушке, про детский сад, о дружбе...) Выразительность музыкального языка помогают детям почувствовать теплоту и сердечность песен.
Приобщая детей к музыкальному наследию своего народа, мы воспитываем в них чувство патриотизма, а оно неотделимо от воспитания чувства национальной гордости. Говоря о защитниках нашей Родины, нельзя оставлять без внимания и песни, посвященные ей. («Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь», (муз. Н. Соколовского), «Радзіма мая дарагая» (муз. В. Оловникова), «Песня пра Мінск» (муз. И. Лученка) и др.
Встреча с музыкой поражает воображение детей, помогает воспитать чувство любви к Родине, родному краю и окружающему его миру. Она способна воздействовать на чувства, настроения ребенка, поскольку она способна преобразовывать его нравственный и духовный мир. И только от нас с вами зависит, какими будут наши дети, что они унесут из детства.
Пусть это будет богатство души, полученное от общения с МУЗЫКОЙ!
Беларускія сайты для дзяцей.

Паважаныя бацькі!
Прапануем Вам беларускія сайты на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню дзяцей беларускай мове.
"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў
"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівасць
Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
"Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту"
Безумоўна, аснова выхавання чалавека закладваецца ў сям'і. Патрыятычнае выхаванне, цікавасць да духоўнага пачатку нашага жыцця таксама павінны пачынацца ў сям'і. Але ўмоў для гэтага сёння, на жаль, мала. І справа тут не ў адсутнасці ў бацькоў часу для педагагічных гутарак са сваімі дзецьмі, а ў нашым жаданні ахаваць іх ад цяжкіх задач, працы, духоўных высілкаў. Кожная сям'я - гэта свой замкнёны свет і сваё жыццё, свае радасці і смутку, клопаты і традыцыі, свой побыт.
У сучаснай сям'і вялікую частку часу дзіця мае зносіны з мамай. Менавіта з ёй складаюцца даверныя адносіны, абмяркоўваюцца трывогі, пытанні, патрэбы. Аднак для дзяцей не менш важна і зносіны з татам. Чым часцей бацька мае зносіны з дзіцем, тым больш цеснымі становяцца эмацыйныя сувязі, а чым раней бацька далучаецца да догляду за малым, тым мацней і глыбей яго бацькоўскія пачуцці.
Устаноўлена, што ў сем'ях, у якіх бацькі марнуюць шмат часу на размовы, гульні з дзецьмі, дзеці лепш развіваюцца. Аднак даказана, што дзеці, пазбаўленыя магчымасці мець зносіны з бацькамі або з адным з іх, валодаюць павышанай адчувальнасцю, маюць цяжкасці ў наладжванні кантактаў з аднагодкамі. Сур'ёзную небяспеку для развіцця дзіцяці ўяўляе адсутнасць эмоцый, ласкі, цеплыні пры хай нават і паўнавартасным задавальненні яго фізіялагічных патрэбаў. Толькі сталыя зносіны бацькоў з дзіцем спрыяе ўсталяванню глыбокіх эмацыйных сувязяў, нараджае ўзаемную радасць.
Выхаванне дзяцей у любові і павазе да бацькоў, шанаванні продкаў - адна з вядучых ідэй педагогікі. Іншая ідэя - гадаваць будучага сем'яніна з малых гадоў шляхам фарміравання станоўчых маральных якасцяў (працавітасці, памяркоўнасці, падатлівасці, стараннасці, сціпласці, сумленнасці).
Спецыяльныя сацыялагічныя і псіхолага-педагагічныя даследаванні паказалі, што сям'я і дзіцячы сад, маючы свае асаблівыя функцыі, не могуць замяніць адзін аднаго і павінны ўзаемадзейнічаць ў імя паўнавартаснага развіцця дзіцяці.
Часопісы на беларускай мове для дзяцей.
Прапануем Вам, паважаныя бацькі, ссылкі на інтэрнэт-сайты дзіцячых часопісаў "Буся" і "Вясёлка". Перайдзіце па спасылцы і Вы апынеціся ў дзівосным свеце казкі, маляванак, вершаў і шмат розных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту!Прапануем Вам, паважаныя бацькі, ссылкі на інтэрнэт-сайты дзіцячых часопісаў "Буся" і "Вясёлка". Перайдзіце па спасылцы і Вы апынеціся ў дзівосным свеце казкі, маляванак, вершаў і шмат розных гульняў для дзяцей дашкольнага ўзросту!