Фізкультурная забава “Спяваем, ладзім карагод – зіму прагонім ад варот”.

22.03.2024

  Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушынымі спевамі. А каб яна хутчэй да нас завітала, выхаванцы паклікалі яе.

  Пачалося свята з гульняў, вершаў, танцаў з галоўнай госцей Вясной, а завяршылася традыцыйным вывешваннем на кусты і дрэвы птушак, якіх дзеці зрабілі сваімі рукамі. Бо прылёт птушак -  галоўны сімвал вясны!