Фізкультурная забава “Гуканне вясны”.

25.03.2022

   Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушынымі спевамі. А каб яна хутчэй да нас завітала, выхаванцы паклікалі яе на свяце “Гуканне вясны”.

   Педагогі імкнуліся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, песні, танцы, загадкі і пацешкі.