Дзень роднай мовы святкавалі ў дзіцячым садку.

21.02.2022

«Мова родная мая!» пад такой назвай прайшоў  фестываль мастацтва для дзяцей 5-6 гадоў. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.

   Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.