Фізкультурная забава “Гуканне вясны”. Рэалізацыя абластнога творчага праекта.

18.03.2021

У  старшай і рознаўзроставай групе прайшла забава «Гуканне вясны». Педагогі імкнуліся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз гульні, песні, танцы, загадкі і пацешкі. Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушынымі спевамі. А каб яна хутчэй да нас завітала, выхаванцы паклікалі яе на свяце “Гуканне вясны”.