«Каляду сустракаем, да сябе запрашаем!». Реализация областного творческого проекта.

17.01.2020

Сёння ў нашым дзіцячым садку адбылося фальклорнае свята «Каляду сустракаем, да сябе запрашаем!».

Нашы "Калядкі" былі насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, беларускімі гульнямі. У госцi ў хату да Лявона і Лявоніхі завiталi калядоўшчыкі. Гаспадыня частавала iх кашай-куццёй, прысмакамi, а калядоўшчыкi вадзiлi карагоды, спявалi, скакалi, гулялi ў народныя гульнi, жадалi шчодрага ўраджаю, здароўя, дабрабыту. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.