Беларускамоўны тыдзень. Реализация областного творческого проекта.

21.02.2020

     З 17 па 21 лютага  ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў беларускамоўны тыдзень “Мелодыя роднай мовы”. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: павышэнне эфектыўнасці работы ўстановы дашкольнай адукацыі па развіццю беларускага маўлення; выхоўванне пачуцця любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры.

   З выхаванцамі сярэдняй, рознаўзроставай і старшай групы праводзіліся заняткі па тэме “Па старонках роднай мовы”, “Падарожжа з Несцеркам па вуснай народнай творчасці”, “Чароўны куфэрак”, “Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся” і іншыя. Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, завучвалі вершы беларускіх паэтаў на памяць, чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі.

    Увазе бацькоў былі прапанаваны парады “Далучаем дашкалят да роднай мовы”, “Вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску”.

   Скончыўся тыдзень святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). Выхаванцамі сярэдняй групы была падрыхтавана інсцэніроўка казкі “Зайкава хатка” (выхавацель Лапкоўская Т.Я.), намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Падгола В.В. праведзена гульня-віктарына “Смак беларускай мовы” з педагагічнымі работнікамі. На прыканцы дня для выхаванцаў быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове «Піліпка», «Прыгоды Несцеркі», “Свінка Пэпа”.