Тыдзень беларускай мовы. Реализация областного творческого проекта «Формирование основ патриотизма посредством приобщения детей к культуре белорусского народа в учреждении дошкольного образования».

30.10.2020

 З 26 па 30 кастрычніка  ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў беларускамоўны тыдзень па тэме "Беларуская народная творчасць". Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас знаёмства з гісторыяй беларускіх рамёстваў, працу майстроў роднага пасёлка. Выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучаць дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры.

Выхавальнікамі былі праведзены заняткі па тэме “Беларускія народныя цацкі”, “Гліна-чараўніца”, “Дзіва-саломка”,“Беларускі касцюм – наш задабытак”. У працы з выхаванцамі выкарыстоўваліся электронныя інтэрактыўныя сродкі “Адкуль з’явіліся рамёствы”, “Беларуская выцінанка”, “У майстэрні” і іншыя.