У нашай дашкольнай установе прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш". Рэалізацыя абластнога творчага праекта.

19.11.2020

У нашым дзіцячым садку вядзецца мэтанакіраваная работа па далучэнню дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны. Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый. Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне.

Асаблівую святочную атмасферу стварала упрыгожаная ў беларускім стылі музычная зала. Усе ўдзельнікі падчас свята размаўлялі па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, чыталі вершы, танцавалі, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях."Восеньскі Кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем!