"Восеньскі кірмаш". Рэалізацыя абластнога творчага праекта.

30.11.2022

  У нашай дашкольнай установе прайшла традыцыйная восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш". Мерапрыемства было арганізавана па матывах старажытнага беларускага свята з актыўным узаемадзеяннем педагогаў і дзяцей.

   Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства з даўнішняга часу стала штогадовай традыцыяй нашага дзіцячага саду і мы ганарымся тым, што маем цікавасць і магчымасць арганізоўваць гэта свята для сваіх выхаванцаў.